То у нiзiне, то на узгорку...

***
То ў нізіне, то на ўзгорку
Хаты, седзячы радком,
Затаіліся на золку.
І туман, як малако...

Ападае лісце з яблынь,
З чорных яблынь у садах.
І стаяць самотна, зябнуць
Студні з вёдрамі ў дварах.

За сялом бяжыць дарога
То на ўзгорак, а то ўніз.
І стаіць, глядзіць з парога
Бога нашага абрыс.

То ў нізіне, то на ўзгорку
Хаты, лежачы радком,
Распласталіся на золку,
І папахвае дымком.

23. 10. 2017 г.


Рецензии