У Смалявiчах дождж iдзе...

***
           Светлай памяці Рэгіны Віктараўны Ігнацьевай

У Смалявічах дождж ідзе
І мокне жоўтая магілка.
І сад маркоціцца там, дзе
Ў яго нагах ляжыць падсцілка

З чырвоных латак, з залатых.
Ніхто лісцё ўжо не зграбае…
Па голлі яблынек крывых
Вада сумотная збягае…

Стаіць дачка і зяць стаіць
Ля той нядаўняе магілы…
Мо, маме ружу пасадзіць?
Рыдлёўка ёсць і ёсць шчэ сілы…

На жаль, адной цябе няма…
Ты б падказала, дзе тут лепей
Той ружы будзе, бо зіма
Мяцеліцай яе аслепіць,

Марозам на яе дыхне.
Не змерзла б толькі ружа ў полі…
Ды не падкажа мама, не…
Не ўстане ўжо яна ніколі.

22. 10. 2017 г.


Рецензии