Змрок ахутвае сады...

***
Змрок ахутвае сады,
Вуліцу, лясок, платы…
Змрок кастрычніцкі халодны,
Колкі і такі бязродны,
Як і я – на самай справе.
Век чужой малюся славе…
У яе жыццю вучуся
Ды сабою застаюся:
Колкім і такім бязродным,
Як кастрычніцкі халодны
Змрок, што знікне ў новым ранні…
І ў малінавым світанні
Будзем разам – я, і восень,
І радка жывога просінь…

22. 10. 2017 г.


Рецензии