Ткуць свае палотны залатыя...
Ткуць свае палотны залатыя
Восенню бярэзінкі мае –
Гнуткія яшчэ і маладыя,
А над імі месячык плыве.
А над імі – месячык танюткі.
Срэбра ён пяшчотнае ліе
На бярозкі, на іх стан бялюткі
І павольна так сабе плыве.
21. 10. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117102106994