Б. Пастернак. Зiмовая ноч
Ва ўсе аддзелы.
Гарэла свечка ў жыллі,
Свечка гарэла.
Як летам роем машкара
Ляціць да рамы,
Збіраліся сняжынкі ад двара
Да шыбін самі.
Ляпіла замець услед на шкле
Кружочкі, стрэлы.
Свечка гарэла на стале,
Свечка гарэла.
На столі асляпляльны бок
Ціснулі цені,
Міхценнем рук, міхценнем ног,
Лёсу міхценнем.
І бачна два чаравічка
Уніз зляталі.
І слёзы воску начнічка
Сукенцы ўсклалі.
Знікала ўсё у снежнай імгле,
Сівой і белай.
Свечка гарэла на стале,
Свечка гарэла.
На свечку дзьмула з-за вугла,
І шал выразна
Уздымаў, як анел, два крыла
Крастапрыязна.
Мяло ўвесь люты ў снежным тле,
І сведкам смела
Свечка гарэла на стале,
Свечка гарэла.
1946
(1890~1960)
Свидетельство о публикации №117102106896