Зямля прамерзла...

Зямля прамерзла,
вільгаці няма.
Пануе цішыня
ды халадэча.
І я іду,
іду зусім адна.
Перада мной
разявілась пустэча.
А пад нагамі
крышацца глыжы,
калюжыны хрумсцяць
пабітым шкельцам.
І гэту смагу
стомленай зямлі
я адчуваю
розумам і сэрцам.


Рецензии