***

Матулечка мая родная,
Ох і долечка твая сумотная.
Хоць была ты заўжды  лагодная,
А ў жыцця, як дачка не родная.
     Радзілася ў гады  ліхаматчыны,
Што Пабедай Вялікай адзначаны.
Маці з бацькай цябе не песцілі,
У шаснаццать стала нявестай ты.
     А ў сямнаццать пазнала нядолю
Уцякала цяжарная з полю.
Была бітая мужам  вечна ты,
Так не плакалі і ад нямеччыны.
     Але дзетак сваіх не пакінула
І зязюлечкай ты не згінула.
Усіх малых шанавала, цешыла,
Працавала,  ручкі не звесіла.
     І баючыся,  ночачкай цёмнаю
На завод ты хадзіла нястомная.
А затым пад бурчанне п’янае
Дзецям ладкі пякла разнастайныя.
     Ох, матулечка, твая долечка,
Не пайздросцішь ёй, а ніколечкі.
Як  хвалюючыся, з роднай  хаты
Уцякала  з дзіцём пад  закатам.
     Як блыкала по здымных кватэрах,
Кожны позірк рэзаў па нервах.
Як ты страціла ўсе манаткі,
Не аставіла для нашчадкаў.
     Дзе ж Радзіма твая, матулечка?
Змест яе толькі ў сэрцы дзірачкі,
Змест яе на абоях рысачкі,
Крэсла рушыцца, як калысачка.
     Прыгажуня, мая матулечка,
Уся сівая, мая бабулечка.
Два дзясятка год ужо мінула,
Як была інсультам ты спынена.
     І сядзішь уся такая малютачка,
З галавы саскальзнула хустачка.
З Богам ціхенька размаўляешь ты,
У вакно з тугой паглядаешь ты.
     А там сонейка,  птушкі, кветачкі,
Усе нясуць табе свае вестчкі.
І спяшаць, нясуць пашьальёны
Прывятанне маё  з Магілёва.


Рецензии