Сады Антарктыды
Шэрае неба,
Сьнег ды імгла.
Я чакаю на сiвер,
Чакаю на сiвер.
Шарпак пад маёй нагой,
Кветкi пад снегам,
Дом пад iльдом.
Ты скажы мне "дабранач",
Скажы мне "дабранач",
Калi я пачую зноў
Водар садоў Антарктыды.
Наўсцяж на маёй зямлi
Вечная сцюжа,
Сьпеў белых вей.
Я малюю тут сонца,
Малюю тут сонца.
Пясок у маёй руцэ,
Цэгла ў сэрцы,
Iнь у крывi.
Ты спалi мае шаты,
Скажы мне "дабранач".
Калi я пачую зноў
Водар садоў Антарктыды.
1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.
Свидетельство о публикации №117101901141