Цёплы-цёплы кастрычнiцкi вечар...
Цёплы-цёплы кастрычніцкі вечар
Свае чорныя крылы раскінуў.
Ад сустрэчы жыву да сустрэчы
І ад суму амаль што загінуў.
Заўтра зноў будзе золата ліцца
З прыдарожных бярозак асенніх.
Ну, а сёння ты будзеш мне сніцца.
Летуценні мае, летуценні…
Цёплы-цёплы кастрычніцкі вечар.
Заўтра зноў будзе золата ліцца.
Ад сустрэчы жыву да сустрэчы.
Ну, а сёння сустрэча – прысніцца…
18. 10. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117101808886