За сiвой раллёй кароука...
За сівой раллёй кароўка
Па счарнелым лузе ходзіць.
Адарвалася вяроўка,
І кароўка – на свабодзе
Ў вольным лузе вольна ходзіць.
Конь пасецца. Кот бяжыць.
Дожджык восеньскі імжыць
За сівой раллёй у лузе.
Стомлены – у нейкай скрусе –
Дуб стаіць сабе, глядзіць
На кастрычнік, на кароўку,
Бы шукае ёй вяроўку,
Бы спужаўся, што кароўка
Зазімуе без вяроўкі
З ім у гэтым чорным полі,
Дзе адзіны ён – на волі.
17. 10. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117101703225
Леонид Якименко 11.11.2017 12:09 Заявить о нарушении