Беларусачкi

 Косы доўгія, косы русыя 
 Васількі ды рамонкі ў вянку
 Цемнарусыя, сьветларусыя
 У вясённім выходзяць танку!
 Белым лебедзем, гордай паваю
 Выплываюць пяшчотна яны
Срэбра леваю, бісер праваю
 Рассяваюць дары даўніны.
 Трава летняяя к ножкам сцелецца
Як на чоўне плывуць яны ўдаль
 Шчасце збудзецца, гора змелецца
 Стане беленькім, як паркаль.
Беларусачкі, свіцезяначкі
 Хай шануюць вас цар і Бог
 Каб заўжды былі нібы панначкі
На прасторах Вы нашых дарог!


Рецензии
Один из моих любимых вершау теперь))

Анна Бухта-Жуковская   01.12.2017 03:42     Заявить о нарушении
Сардэчны дзякуй, Анечка!

Станислав Шастак   02.12.2017 07:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.