Майская замалёука
Як яго жадаеш,
А пасля чытацьмуць людзі,
Што ты ўжо чытаеш.
Бо навеяла ты словы
Пяшчотна-яскравы
Пра вясенні сад вішнёвы,
Дыяментны травы.
Пацеркі з расінак буйных
Звісшых, як каралі
Ля крынічак чыстаструйных,
Вясёлкамі ззялі!
Дзе раслі званкі і слёзкі,
На грудках мятліца,
Дзе ля белае бярозкі
Ў касачах крыніца.
Там, дзе ў весну трапяткая
Песьня салаўя,
І дзе ў ночку ажывае
Маладосць мая!
Ззяюць светла зоры-вочы
Бровы у разлёт
Стройны, крохкі стан дзявочы
Вуснаў дзікі мёд!
Подых ветрыку калыша
Хвалі каласоў
А наўкол такая ціша,
Водар валасаў!
Ветлы, чысты гай дубовы
Красачак кілім
Дзень пражыты, дзень вясновы
Добра ў ім дваім!
Свидетельство о публикации №117101608855