Ювяскюля - Нёман 3 2
Упэўнена, што кожны бачыў,
Што адбывалася на лёдзе,
Адную рэч толькі адзначу:
Няхай мне зараз трошкі сумна
І шанец на плэйофф згубілі,
Ну, не стрымаць ў сабе мне гонар
За ту Каманду, якой былі!
Няхай не ўсё ў вас атрымалась,
Няхай памылкі дапусцілі, -
Вы да апошняга змагаліся
Й на хвілю рук не апусцілі!
Як і раней, ішлі наперад:
Рашуча, ўпэўнена і мужна!
За той хакей, што паказалі
Мы дзякуем усе вам дружна!
P.S.
Тым, хто ўжывую быў на матчы,
Асобны Дзякуй і Павага!!!
Мы толькі вас чулі ў эфіры!!!
Да стрэчы ў Гродне пры аншлагу!
03.10.2017
Свидетельство о публикации №117101610856