I уваскрэсне жыць ахвота!
І ў снах дзесь лётаеш чароўна.
Не пішаш мнер. Болей маўчыш.
Прабач, што я пішу ўсёроўна!
Дзень у заботах праляцеў:
Паліў лісцё, шукаў паперы
''Дабранач'' твой учуць хацеў
Чакаў яго, як грэшнік веры.
Ды вось ужо каторы час
Цябе не бачу ў інтэрнэце.
Шкада! Ён колісь быў для нас
Найцікавей за ўсё на свеце.
Ды ўстане сонца раніцой
І прэч туга, і прэч самота
Я аганёк убачу твой
І уваскрэсне жыць ахвота!
Свидетельство о публикации №117101509733