Сэрца матули маёй
Вісну на плоце ўніз галавой.
- Мамачка! - На дапамогу імкнецца
Сэрца матулі маёй.
Крочу ў школу з вялізным букетам.
З гонарам ранец нясу за спіной.
Ногі дрыжаць, а далонька сагрэта
Сэрцам матулі маёй.
Моцна хварэю. Ласкавыя рукі
Лечаць, здымаюць нясцерпны мой боль...
Веру, вядомы любыя навукі
Сэрцу матулі маёй.
Першае... Слёзы, спатканне, каханне,
Вершы... Лунаю-пяю над зямлёй,
І бласлаўляе ўсе пачынанні
Сэрца матулі маёй.
Самае страшнае... У чорнай сукенцы
Нізка схіляюся я над труной...
- Людзечкі, родныя, чуеце! Б'ецца
Сэрца матулі маёй!
... Хоць у жыцці ўсё нялёгка даецца,
З горда паднятай іду галавой,
Бо адчуваю ў сваім сэрцы - сэрца!
Сэрца матулі маёй.
Свидетельство о публикации №117101406283
Едва не заплакала...
Большой любви и счастья Вам, милая Валюша!
Сердечно с Вами, я
Алевтина Евсюкова 17.10.2017 13:47 Заявить о нарушении