Матулiна далонь
і не адпусціць ўсе грахі,
як міласэрдная матуля
з якой бы не ўставаў нагі.
Дзе б толькі ты не прачынаўся,
ніхто так вочы не пратрэ
ад бруду ласкава, як маці,
яна не стрэліць ранкам: “Дрэнь!”
Ёй пра мяне ўсё вядома,
дзе б не хаваў я сорам свой.
Далонь матуліна бароніць,
бы німб святы над галавой.
А я неўдзячны, як звычайна,
у паўсядзённай мітусні
матулю у думках абдымаю,
не здольны так абараніць.
Свидетельство о публикации №117101405426