Настрой
пад вагнём асеньнім.
Марна ўзьняліся
кветкі на вяселле.
Хутка холад стане,
раньняя цямрэча,
і тугу запаліць
адзінокі вечар.
Я кагосьць узгадаю,
шчыра памалюся-
хай у сваім адчаі
я не памылюся.
Горай мне ня будзе,
лепшага ня трэба.
Прадзімае грудзі
восеньскае неба.
Свидетельство о публикации №117101306769