Каб ня восень...

Каб ня восень
за мокрым шклом,
каб ня цемра
глухой цішы,
не лілася б
ціхім дажджом
адзінота маёй душы.
Адляцела б
сухім лісьцём,
растварылась,
нібыта пыл.
І на вуснах
пяшчотным сном
пацалунак ізноў ажыў.
Ажыла бы
ласкавасьць рук,
цяплыня ў тваіх вачах,
ды заўсёды
вільготны брук,
як на сэрцы
туга і страх.
Я зраблюся
ў начы дажджом,
пацяку па
халодным шкле.
Азірніся ў сваё вакно!
Ці ўбачыш
на ім мяне?


Рецензии