I Steppe на рэпiце

Пахавайце ў залатым пяску,
Завярніце ў мяккі плед,
Пастаўце замест крыжа букецік
са зламаных белых гваздзікоў
І ідзіце, ідзіце. Сыходзьце...

Разламалася знутры зямля.
Адкрываюцца воды падземнага акіяну.
Кіслароду мне хопіць на вечнасць.
Зялёны, блакітны;
Як лёгка і добра!
І Jelonek усё грае Steppe.

І самых прыгожых рэчаў
мне б не давялося ўбачыць,
і ніколі б не адчуць мне, як вада
Трымае, і
што такое - моцна і пяшчотна разам,
адразу...
Калі б не пахавалі.
У залатым пяску...

Я плыву, плыву. Плыву далей.
Гэта накшталт Раю...

I Steppe на рэпiце
І Steppe на рэпіце.

13.10.17


Рецензии