Гараць кастрычнiка кастры...

***
Гараць кастрычніка кастры:
Зачырванеўся лес.
З маёй бярозанькі-сястры
Чырвоны шалік злез.
Упаў пад ногі і ляжыць.
Каб змог, то я б падняў.
А дожджык восеньскі імжыць,
Вадой яго абняў.

Вазьму збянтэжаны лісток,
Да вуснаў прыкладу…
Няхай народзіцца радок
Пра гэтую бяду:
Пра тое, як гараць кастры,
І палыхае лес,
І як з бярозанькі-сястры
Чырвоны шалік злез…

13. 10. 2017 г.


Рецензии
Вельмі прыемна было чытаць вершы на роднай мове, добрыя вершы. Дзякую!

Клавдия Семеновна   21.10.2017 21:07     Заявить о нарушении
І Вам вялікі дзякуй за добрыя словы!

Юрий Боровицкий   22.10.2017 08:37   Заявить о нарушении