Шчасце

''Што на свеце шчасце?''
Мне скажыце -
Запытаўся я ў мінака.
Адказаў той:''перапёлцы ў жыце
Дастаткова й аднаго глытка,
Кропелькі вады
Смагу спатоліць,
Дзетачак сасьмяглых напаіць,
Бо ''Палоць''
павінны яны поле,
А ўсе хочуць не  ''Палоць''
а ''Піць!!''

''Шчасце - гэта ў ранку'' - 
Адказаў мінак -
''Выпіць кавы шклянку
Пад песьню, што шпак
Напяваці здольны
Аб тым, як хацеў
Край ўбачыць вольны,
Як дамоў ляцеў!''

Шчасце - гэта воля
Рабіць радасць людзям,
Не плакаць ніколі
Хай і цяжка будзе!
Пеці песьні зранку,
Як вось гэты шпак,
Цалаваць каханку,
Ды не абы як!

Шчасце - ёсць жаданне
Душу, сэрца ёй
Ўсё аддаць дазвання
Пакуль ёсць жывой!
Шчасце ўчуць знянацку
Крыху неўспадзеў,
''Цалуесся хвацка -
Аж памаладзеў!''

Шчасце бачыць вочы,
Што ззяюць, як зоркі ,
Бачыць стан дзявочы,
Спрытны, бы ў вавёркі!
Праз вуснаў каралы
Піці зубак ззяне,
Калі жарт удалы
Ажывіць каханне!

Ў радасці й маркоці
Помніць родны край -
Шчасце ёсць! Напроціў
Стане нават рай
Штодзённа-пастылым,
Як жыць у самоце.
Край чужы не мілы,
Хоць жыць і дарагі!

Шчасце -  як здаровы,
Каб не жыць у горы.
Шчасце - стаць здаровым,
Калі вельмі хворы!
Шчасце меці грошы,
Смачна есці, піці.
Мець начлег харошы
Жабраку, каб жыці!

Шчасце ёсць няўлоўна!
Кожны ж сваё мае,
Ды жывы ўсёроўна
Лепшы лёс шукае!


Рецензии