Лязо

Лiсце дрэваў бы шалясцiць
Побач з табой.
Блiшчыць трава, бы гарыць.
Крылы птушкi бы закранулi
Плечы твае.
Ля камянёў цень твой дрыжыць.

Чырванеюць тут на пяску
Воды з ракi.
Заззяе хмыз на гары,
Пад адзеннем раптам збялеюць
Рукi твае -
Прыйшла чарга несцi свой крыж.

Ты  - лязо маладое
Старога нажа.

Хiба шыбы хто адчынiў -
Трэснула шкло.
У дзверы б'е хiба дождж.
Крокi ў ботах па калiдоры;
Гасне святло -
Твой гаспадар побач з табой.

Пазычаў ты не назаўжды,
I нi аб чым
Гаспадароў нельга прасiць.
Безыменны сын чалавечы
Возьме сабе
Усё, што ты здолеў набыць.

Ты - лязо маладое
Старога нажа.

Уліс, 1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.


Рецензии