Маме...
светлая ёй памяць
- Мама! - кіну слова святое ў Сусвет,
- Што, дачушка мая? – у адказ не пачую,
Бо надта многа ўжо зімак і лет
Ты, матуля, ад хаты далёка начуеш.
Нібы птушка, зляцела ты ў вырай далёкі,
З якога назад не вярнуцца табе ўжо ніколі,
Нам з сястрой крылы дала ў свет шырокі,
А сама не зведала шчаслівай долі…
Дзяўчом маленькім у хустачцы белай
Ад «фоке-вульфа» па лузе ўцякала,
І хоць ад страху сэрца трымцела,
Немцу ўсё ж кулачок паказала!
Бацька твой не вярнуўся з вайны,
Вы шчыравалі з матуляй ў лесе і ў полі.
Не было ў тваім лёсе шчаслівай вясны,
Бо маміна цябе спасцігла доля:
Засталася ў свой век малады ўдавой,
Але дочак на ногі паставіла,
Не баялася справы любой –
Усё рукамі руплівымі правіла!
Так рэдка словы ветлыя ад нас ты чула,
Што хочацца ад роспачы заплакаць...
Хоць са спазненнем, мама, ты пачуй:
-Прабач і дзякуй! Прабач і дзякуй…
5 кастрычніка 2017 года
Свидетельство о публикации №117101211421