Падзяка пiлоту

Дзень слабасветны, пахілы
Ціха паўзе ў небыццё.
Моцныя Аір Берлін крылы
Мне даравалі жыццё.

Быў пералёт невялікі
Порт Копенгаген -Берлін
Сонца асенняга блікі
Беглі праз вокны кабін.

Лёгка і хутка ўзляцелі,
Гладка прайшоў сам палёт,
Але адразу не селі,
Трэба быў новы заход.

Добра кідала, гайдала
Нібы па моры плылі
Страху зазналі нямала,
Але дасталі зямлі.

Дзякуй за гэта пілоту,
Што кіраваў самалёт!
Важная гэта работа:
Рэйс завяршыць без турбот.

Ось каб жыццё ва ўсім свеце
Гэтак надзейна цякло
Шчасце ўсе маглі б меці,
Войнаў бы больш не было!


Рецензии