У лесе - дома
Па сцежцы, усыпанай апалым лісцем.
Не месца ў сэрцы восеньскай нудзе.
Мы цішынёй лясною душы чысцім.
Ад горкіх думак, ад балючых слоў,
Пустых патрэб і дробязных жаданняў.
Лес - песня. Лес - багацце. Лес - любоў.
Ён - памяць. Адкрыццё. І спадзяванне.
Задумлівым бярозавым святлом
Напоіць і аблашчыць ветрык п'яны.
Злягчэе, бы анёл абняў крылом
І ўсклаў далоні цёплыя на раны.
Сасновы дух закружыць галаву,
І да ствала шурпатага - спіною...
У лесе - дома! З лесам я жыву
Адной бядой і радасцю адною.
Свидетельство о публикации №117100909357
І як правільна Вы напісалі "Мы цішынёй лясною душы чысцім." Выходіш з яго, як з храму, светлы чысты, з добрымі думкамі...Гэта цуд, які не для кожнага адкрыты. Дзякуй Вам за сугучнасць думак.
З павагай!
Людмила Воронова Супрун 11.10.2017 07:21 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 11.10.2017 22:05 Заявить о нарушении