Шэкспiрыяда па-беларуску-8, бясконцая

Прысвячаю свайму сыночку, якому сёння споўнілася сем гадкоў.

Санет Шэкспіра 7

Зірні на ўсход: хупавае святло
Ўзнімае полымя ласкавай галавы,
Абліччам уладарным з усяго
Збіраць данінаю ўзнясенні і хвалы.
Усперціся спяшаецца ў палац
Нябёсаў юная, нястыманая моц.
Увагі варты шлях, каб з нас спагнаць
І зрок, і золата, і ўсё, што не з’ямо.
Смяротны люд не здолее сачыць,
Як нехта коціцца, зняможаны, удол.
Учынкам нізкім д’ябла здольна збіць
З вышэйшай кропкі распаўсюджанае тло.

Дык ты сваех дзівацтваў адыдзі,
Каб сыну стратаю не здарыцца ў жыцці.


http://www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=1HUSf-sG9Wc
Ну і феерверчык:
http://www.youtube.com/watch?v=5JXoiGZWUoQ


Рецензии