Лёгкiя, белыя

Час ад часу патрэбна нешта такое.
Гафтаваная па тонкай тканіне сухая ружа.
Маленькае мышаня з плюшавым дорым сэрцам зладзіла сабе ўтульную хатку ў чорным сінтэтычным павуцінні.
Салодкія тарталеткі з крабамі.
Маленькі радыёпрыёмнік працягвае спяваць замежныя песні і граць добрую інструментальную музыку нават без батарэек.
Летняе адзенне складзена ў раму для карціны.
Такса цягне галаву ўверх, каб закапаць вочы каплямі для ўмацавання сятчаткі.
Кардонны кошык з апаленымі свечкамі стаіць ля шафы.
Я трымаюся ў паветры пасярод пакою пад лямпачкай.
Холадна.
І ўнутры, і звонку. Без метафар. У пакоі і на вуліцы.
Лёгкія, лёгкія, лёгкія. Вучацца дыхаць наноў.
Лёгкія белыя зайчыкі, пашытыя з паркалю, маленькія, з маленькімі крыльцамі, кружляюць у паветры двара.
Мяне не цікавяць адносіны. Істэрычныя абдымкі і пацалункі з захлінаннем.
Мяне прываблівае каханне. Рубцоўскі першы снег. І пад сняжынкамі сапраўдная глыбіня шэрых вачэй.

кастрычнік 2017 г.


Рецензии