Паглядзi...

Паглядзі,у небе зоры
шчэ не згаслі да світання.
Водар траў і пах мядовы
прымушаюць да кахання.
Як такое,любы,сталась,
што адно нам:слёзы-росы?
Мо,дарэмна мы спаткалісь
пад апошняй зоркай лёсу?
Мо,не нам з крыніц напіцца,
што стрымчаць блакітнай стужкай?
І пад грукат навальніцы
немаўлятка не пагушкаць?
Не для нас зямное шчасце,
шчасце вечнае ў каханні...
Шамаціць лісцёвы насціл
успамінам пад нагамі.
***
Есть музыкальный вариант.


Рецензии