Музыченко Владислав
Час ляцiць, успамiнаў боль,
Думкi выкралi мой спакой.
Цiшыня, толькi ўсё крычыць:
Што рабiць, далей? Што рабiць?
Каб памылак не паўтарыць,
Каб мiнулым далей не жыць.
Не баяцца бегу хвiлiн,
Крок галоўны зрабiць адзiн.
МОВА КАХАННЯ
Калi пустэча ў душы,
Калi надакучыла жыць.
Я рукi на плечы твае пакладу,
I разам з табою буду.
Калi развiтвацца час,
Чакае растанне нас.
Вярнуся не хутка, але не сумуй,
Усмешкай мяне ратуй.
Калi ж адбыўся патоп,
Калi на каўчэг – натоўп.
Твой голас я першым пачую
I лодку кахання змайструю.
Не трэба нам гучных слоў,
Усiх чалавечых моў.
На мове кахання моўчкi спытаць
I сэрцам адказ адчуваць.
IДУ ПА ЖЫЦЦI
Iду па жыццi,
Бясконцай алеi.
Туманная смуга
Схавала мой шлях.
Я падаю – з гэтага
Толькi мацнею.
Калi падымаюся –
Боль у вачах.
Не ведаю: колькi крокаў
Адмераў
Мне лёс.
I не трэба яно.
На твары ўсмешка,
Бо ў сэрцы ёсць вера.
Есць вера –
У цемры святло.
Iду па жыццi
Мой напрамак – наперад.
Яго не вачыма,
А сэрцам вiдаць.
У далечынi
Бачу казачны бераг.
Той бераг, якога
У жыццi не спазнаць.
Знiкае туман,
Лiсце з кленаў злятае.
Iду па жыццi,
I мяне не стрымаць.
Пакуль я жывы,
Я штосцi шукаю.
Я штосцi шукаю,
Каб гэта аддаць.
Свидетельство о публикации №117100910937