Юначых дзён сакрэт
Хоць спаў сягоння цэлы дзень.
Прысню мой край, маю вясну,
Як сонца яснага прамень
Прыроды ажыўляе сок
І зелень цьвеціцца ў вакне,
І ты прышлеш адзін цвяток
Як знак сяброўскі да мяне.
Распусціцца прыгожы ён
І асвятліць душэўны сум.
Той з ружы памяці бутон,
Прадмет маіх адвечных дум,
Ён расцвітае мне штоноч
Ўжо на працягу многіх лет,
Бо памяць хоч ты ці ня хоч
Нясе юначых дзён сакрэт!
Свидетельство о публикации №117100708168