Мова мая, пакутнiца

Прайшла праз пакуты рэпрэсій
Мова мая, пакутніца.
Яе растрэльвалі ў лесе,
Змянялі шыльды на вуліцах.

Яе перапісвалі тыя,
Хто мовы ніколі не ведаў.
Знішчалі зямлі святыні,
Каб іх не было і следу.

Яе выганялі з Храмаў,
Каб Бог не пачуў, што людзі
З малітвай страчаюць ранак,
Дзе мова анёлаў будзіць.
 
Ды толькі яна выжывала --
Расла з васількамі ў полі.
Выходзіла з брудных падвалаў,
Каб птахам ляцець да волі.

Са страхам глядзелі вар'яты
На гонар яе народа,
З якім нават дух распяты
З вышыняў гукаў свабоду.


 


Рецензии