Дзякуй, доча, што ты ёсць
Так шкада,што рэдкi госць
Ты цяпер у родной хаце.
Напякла блiноу бы мацi,
Ты,як толькi б захацела,
Смачных дранiкау паела.
Бацька б чарачку налiу,
За жыццё пагаварыу.
Пра твой побыт,пра работу,
Пра штодзённыя турботы.
Здейснiць як у барацьбе
Планы творчые твае.
Прывiтанне табе мама,
Тата з брацiткам таксама,
З пажаданнем лепшай долi,
Шлюць паштоукай. Каб нiколi
З горам не было сустрэчы
I са здраднiцтвам дарэчы.
Каб збылiся твае мары
I каб флейты ды гiтары
Загучалi у аркестры,
Iмi кiравау маэстра,
Песнi ты свае спявала,
Апладыравала зала.
Як паштоуку атрымаеш,
Почарк бацькiн ты пазнаеш.
Сумаваць зусiм не варта.
Усмiхнiся маiм жартам.
Верш недасканалы мой
Хай падыме твой настрой.
Сабяры сваiх сяброу.
Кожны хай будзе здароу!
Вы душэуна пасядзiце,
Тост "За поспех!"падымiце.
Пачастунку удзячны госць,
Скажа:"Дзякуй,што ты ёсць!"
Свидетельство о публикации №117100607907