Н

Была каханкай -- стала пакіданкай:
Ідзі сваёй дарогаю, ідзі!
А лепей, вырві сэрца, нібы Данка
І ў цемры шлях для іншых асвяці.

Сярод шляхоў, дзе Бог вартуе веру,
Тваёй дарогі зорнай не знайсці.
Ты страціла яе з жыццёвай мерай,
Не ведаеш, куды і з кім ісці?

Заблытаў Д'ябал думкі чалавека,
Прыгожаю цукеркай спакусіў.
Сягоння Бог -- ёсць твой адзіны лекай,
Ён шлях жыццёвы выправіць усім.

Мяне ў малітве той, на жаль, не будзе --
Я вельмі доўга споведзі чакаў.
Няхай магутны Бог цябе асудзіць
Ці выцягне з цямрэчы за рукаў.


Рецензии