Прагматызм кахання
Яму пачуцці саступілі месца.
Карэнні ў нашы душы прараслі
І смокчуць кроў з глыбіняў чыстых сэрца.
А што далей? Хто думае аб тым,
Што пераймуць з таго кахання дзеці?
Пачуцці іх развеюцца, бы дым,
А лёсы іх сагнуцца, нібы веце.
Не будзе там любові да зямлі.
Не вырасце каханне да дзяўчыны.
Разлікі думкі светлыя звялі,
Душу людзей разліку навучылі.
Усе маўчаць, што гэта цяжкі грэх:
Зямная здрада, пошасць і адхланне...
Карэнні лушчаць сэрцы, бы гарэх,
Тым, хто прыдумаў прагматызм кахання.
Свидетельство о публикации №117100504480