Напярэдаднi

Ну, вось - перадпошні дзень!
А там, як рошыць Бог,
Дзе мае ўпасці мая цень
У пыл чужых дсрог.

Ці можа раптам на паркет
А можа на граніт
І ўзыйдзе плённа рунь бясед,
Якімі быў шлях звіт.

І праясніцца неба край
Світальнаю зарой
І лёс шапне: ''Не пакідай
Верыць у цуд парой!

Бо цуд здараецца заўжды,
Як з вераю ідуць!
Праз перашкоды, праз гады
Да мэты тораць пуць.

І хай не здолееш ты сам,
Дык навучы дзяцей,
Каб праняслі праз бураў гам
Сьвятло тваіх ідзей!

Агнём каб асьвяцілі змрок
Жыцця без перспектыў,
Дзе вымушае кожны крок
Чуць роспачы матыў.

Дзе мэтай бальшыні людзей
Ёсць неяк выжываць,
І калі звада рэй вядзе -
Бронь Бог, не ўстраваць.

Ты ж вер, што і ў апошні дзень,
І ў самы цёмны час
Праб'ецца розуму прамень
Сустрэне мара нас!

Таму ўставай, упаўшы, зноў,
Ідзі таму далей,
Каб людзі праз тваіх сыноў
Змаглі жыць весялей!"


Рецензии