Верасень знiк...
Развітаўся са мной ля дарогі.
Ўжо на клёне чырвоная хустка
Рассыпаецца лісцем пад ногі.
Павуцінкі не ў вырай...кудысьці
Адляцелі -- і спяць агароды.
Плача восень -- і сыплецца лісце
Ў прыпол задрамаўшай прыроды.
Вецер мокрую хмару распора --
Дождж забомкае ў лужах, дзе пустка...
Як шкада, што на вогнішчы ўчора
Дагарэла чырвоная хустка.
30 верасня 2016г. вВВ.
Свидетельство о публикации №117100104841
Дзякую, шаноўны аўтар.
Людмила Воронова Супрун 30.11.2017 09:18 Заявить о нарушении
З удзяччнасцю...
Леонтий Обринский 30.11.2017 18:46 Заявить о нарушении