Сваю не страцьце галаву
Няведама, з якой нагоды
З'явіўся на двары Кабель,
Няведама, якой пароды.
І стаў усіх ён павучаць,
Што модна сёлета брахаць.
- Ніколі не брахалі мы! -
Крычаў Казёл, квахталі Куры.
- З якой жа гэта навінЫ
Нам трэба быць у сабачай шкуры?
- І не брахалі Індыкі
З усіх часоў ва ўсе вякі!
- На вёсцы кожны нагадае:
Не брэша Певень, а спявае!
Пачаўся гвалт. Тады Кабель
Завыў, як воўк зімой на поўню.
Усе замоўклі. Узлез на пень
І распачаў: - Мае шаноўныя!
Для вас я лепшага хачу,
Таму па-новаму вучу!
Паразумнееце адразу:
Брахаць - патрабаванне часу!
Карова ўсё перажавала
І вельмі моцна ... забрахала.
Што загучала на двары -
Вам і не перадаць, сябры!
Перабрахалі алфавіт,
Перабрахалі колькасць яек
І на ўсю вёску, як маглі,
"Сучасна" песню забрахалі...
З'явіўся Гаспадар - Кабель
Знік. Недзе гойсае па свеце.
І, кажуць, зараз кожны дзень
Усё нешта брэша ў інтэрнэце.
А можа, завітаў да вас
Сказаць, што патрабуе час?!
...............................
Брахаць і без навукі можна,
А жыць дурны не дапаможа.
Таму праз усякае "гу-гу"
Сваю не страцьце галаву.
Свидетельство о публикации №117100102478
Серж Конфон 2 07.11.2017 16:17 Заявить о нарушении