Стары вецер

Як цяжка дзьмуць у восень ветру…
Вясновы ж ветрык – ён лайдак.
Няма яму ніякай веры,
які б той сцяг не ўздымаў.
З кім у аблоках не спрачаўся б,
каго б не лашчыў у садах,
якім бы ветразем не кляўся,
у свеце ён усяго басяк.
А гэты, восеньскі, надзьмуты
на свет увесь, як дзед сівы…
Ды мне шкада яго чамусьці,
бо лайдаком таксама быў.
Гайсаў, ды здужыўся, напэўна,
ад шалупіння людскіх слоў.
Шукаў мелодыю для песні,
але ў тым садзе не знайшоў.


Рецензии