Сарамливай

Ну, сядай сарамлівая побач,
прытуліся галінкай вясновай.
Мне ўжо восень углядаецца ў вочы,
а мяне, ты, здаецца, успомніш.
Я той самы нязграбны каханак
у віхор адарваны ад дрэва,
бы лісток прыляцеў на спатканне,
а яно, мусіць ужо не патрэбна…
Словы зніклі ў начы. Выбачай мне.
Усё ж лягчэй адшукаць подых вуснаў.
Паспрабую душой, не вачамі
па юнацку да іх дакрануцца.
Ранак нас тумановы абдыме.
Колькі страчана ў ім спадзяванняў…
Засталіся ўсё ж пару хвілінак
сарамлівых, як ты, на расстанне.


Рецензии