Калыханка...
Зорачкі ясныя, месяц яскравы -
Казачны рай над зямлёй...
Дзева Марыя з тварам ласкавым
Каля калыскі разной...
Шэптам пяшчотным крылы анёлаў
Граюць душэўна бай-бай...
Бусячка мілая, зайчык вясёлы
Ціхенька спі, засыпай...
Ясныя зорачкі, месяц яскравы -
Казачны рай над зямлёй...
Дзева Марыя з тварам ласкавым
Каля калыскі разной...
27.09.2017
Свидетельство о публикации №117092706610