Ты мне скажы
З якой мяжы
Пачнецца раставанне?
Дзе стануць чорных два крыжы:
Маё й тваё каханне.
Дзе дзьве магілы,
Дзьве труны
Пясок засыпле звонкі?
Не лягуць побач, хоць яны
Былі з адной старонкі.
Ты адкажы,
Не беражы
Няўжо каханне стлела
І вырваць сэрца памажы,
Каб болей не балела!
Свидетельство о публикации №117092307893