Рабiна сыпецца

Мы тут на ростанях
На ўсе жыццё.
Прыйшла б на досвітку,
каб не дзіцё.
Спявала б песні я,
Каб ты іграў...
Музыка добры ты,
Ды ўсё ж сканаў...

Рабіна спелая,
Цвіце бур'ян...
Магілка свежая
І ты ў ёй пан...

А дзеўка ціхая
Сто год не спіць,
Бо на магілцы ўсё
Тваёй сядзіць.
І слёзы дробныя
Ўсё ліе...
Рабіна сыпецца,
Бур'ян гніе...


Рецензии