Восень
Восень – рыжаватая сяброўка,
мне з табою зараз бавіць дні.
Ты ж мяне спаткаеш усё роўна,
дзе б не жыў і дзе б я не блудзіў.
На каго б здалёк не азірнуўся,
ты перед вачыма паўстаеш,
пацерак рабінавыя вусны
сарамліва з ранку падаеш.
Сцелеш лісце бы сурвэткі маці,
павуцінне, як бабуля тчэш.
Ведаеш, што ўсё мы гэта страцім,
бо жыццё ўсяго - кароткі верш.
Белы, адуванчыкавы, узнёслы,
але ж раніцою залацеў
недзе там далёка, дзе я босы
ўсё яшчэ не ведаў пра цябе.
Хто сказаў, што мае адзінота
такі ж жоўты колер, як і ты,
калі ён ад тых пчаліных сотаў,
ад дзявочых вуснаў смакаты.
Восень – непазбежная сяброўка,
хоць ты вуснаў ўжо не апячэш,
пацалунак твой ўсё ж чароўны,
як жыцця майго кароткі верш.
Свидетельство о публикации №117092310023