Як ты там?

Як ты там, за далёкімі шляхамі-дарогамі?
Як ты там, у горадзе, дзе пануюць вятры?
Я іду да цябе невялічкімі крокамі,
Скрозь пакрытыя золатам восені сады.
Як ты там, пад адным са мной хмарным небам?
Як ты там, сярод мне незнаёмых людзей?
Зноў пішу я лісты адтуль, дзе ніколі ты не быў.
Зноў пішу ў цішыні, дзе пачуцці адчуць лягчэй.
Як ты там? Усё чакаю тваіх адказаў,
Усё чакаю, калі ўрэшце ўбачу цябе.
І да сэрца зноў далятаюць адразу
Тыя думкі, што рояцца ў галаве.
Я даўно ўжо па табе сумую.
Не ратуюць мяне ні гарбата, ні вершы пра май.
А калі я сама сябе сваёй слабасці не дарую,
То сустрэнуць мяне туга і нямы адчай.
Спадзяюся, што ты не сумуеш і не хварэеш,
Што душу тваю лашчыць яскравае сонца.
Ты любіў маякі? Зараз, ведаеш…
Ты – мой маяк сярод цёмнага мора, які ззяе моцна.
Спадзяюся, што ты так жа часта марыш,
І ад мар і высокіх надзей не адыходзіш.
Я ўпэўнена, што ніколі не страціш
Пачуццё, з якім так старанна робіш
Усё жыццё маё ў цудоўную сказку…
Як ты там? Я адказу чакаю.
Не развітваемся, але кропку на коску змяняць не стану…
І ў апошні раз: “Як ты там? Я нястрымана моцна цябе кахаю”.


Рецензии