Калi ласка, працягвайся

Калі ласка, працягвайся.
Песняй асенняй,
Жоўтым пігментам,
Што ў лісці драмаў.
Променем сонца,
Што вочы мне слепіць.
Ружовым, блакітным шалфеем.
Цёплым верасня ветрам.
Сінім вечарам зорным.
Ды жаданнем глядзець на цябе.
Ты працягвайся, калі ласка.

Я малюю дэталі,
Усе самыя розныя лісці.
Гэты вечар каштоўны, кароткі…
Не спяшайцеся,
Ты і вечар.
Не спяшайцеся, калі ласка.

17-18 верасня 2017 г.


Рецензии