Юнацтва-Нёман 4 6
Мне адной не спіцца:
Едуць радасныя сэрцы
Ў Гродна са сталіцы!..
З таго дня, як дату далі,
Вельмі я чакала,
Калі прыйдзе ўжо аўторак:
Час пауфінала!
І ўжо з самага, ўжо з ранку
Сэрца моцна б’ецца:
Эх, хутчэй бы на Чыжоўку
З Нёманам сустрэцца…
Грукала у такт крычалкам,
Як шмат барабанаў…
Адрасат першай падзякі:
Наш Серж Емельянаў!
Дзякуй за неспадзяванку!!!
Слоў мне не хапае
Перадаць дакладна тое,
Што перапаўняе!
Дзякую і той жанчыне,
Што бліжэй пазвала:
Як быць з вамі адным цэлым
Сёння я спазнала!
Лепшая з усіх падтрымка
(Хай і паўтаруся)
У заўзятараў з Гародні:
Вамі ганаруся!
І, нарэшце, аб галоўным,
Хто усіх сабраў там:
Аб табе, наш любы Нёман,
Тут падзяк багата!)
Распачаў ты вельмі мужна,
Хай і прапусцілі,
Косця з Глебам вельмі хутка
Лік перамянілі!
Быў яшчэ рывок Юнатаў,
У гэты дзень асенні…
Даў ты ім аж тры хвіліны,
Запомніць смак імгнення!
І пасля пайшоў наперад
Ўпэўнена і годна:
І гучала вельмі моцна:
Толькі Нёман-Гродна!
Тут і шайба Міхаіла
(Гжэгаж перадача),
Вылучыўся Глеб з Сярожай:
Паўарэны скача!)
Спрабавала нам Юнацтва
Штосьці супрацьставіць
Даганяла, як магло нас,
А мы ўцякалі)
І здабылі перавагу
Пэўную ў ліку!
Гол Ляўшы (хоць біў і правай)
Дадае ёй шыку!)
А паставіў сёння кропку
Добрую ў матчы
Наш Нікіта, ў Пашы й Сашы
Ёсць па перадачы)
Упадаць у эйфарыю
Трошкі ранавата,
Перш здабудзем перамогу
Й дома у юнатаў!
Але ўсё ж не прыніжаю
Гэтага я матчу:
Хто гаспадары Чыжоўкі?)
Нават дзвюх, адзначу!)
Эх, далёка ўжо за поўнач,
Сон мяне пакінуў…
Дзякуй, Нёман, дзякуй, Гродна!..
Што стаў таму Прычынай…
19.09.2017
Свидетельство о публикации №117092001607