Падзяка

Сястрыца родная, с табою
Раблюся раптам малады,
Злятаюць с плеч жыцця гады,
Я веснавой цьвіту вярбою!

С табою ранкам устаю
І ў сеціве цябе вітаю,
І план на дзень рабочы маю,
Бо сцежку  правіш ты маю!

Пагэтаму табе удзячны
Я буду да апошніх дзён,
Даеш ты маёй працы плён
А з ім і вынік непрадбачны!

Дай бог, каб кожнага з людзей
Такое шчасце сустракала
Жыццё тады б шчаслівей стала
Без войн і без ліхіх падзей


Рецензии