сё гэта пра яе...

Ад зямельцы роднай моцы набяруся
І з крыніц сцюдзёных я зраблю глыток,
І бацькоўскай хаце нізка пакланюся
І пакрочу шпарка стужкамі дарог.

Абыйду Радзіму, усе яе куточкі,
Каб убачыць цуды, прыгажосць вакол,
Як здымаюць зоркі белыя сарочкі,
Падаючы з неба на зялёны дол.

Лягу ў цянёчку белае бярозы
На шаўковы мяккі малады мурог,
Ад пачуццяў сэрца выступяць хай слёзы,
Што і я краіны гэтае выток.

У кашульцы сіняй васілёчак тонкі
К жыту прытуліўся і яго абняў,
Жаўрука высока галасочак звонкі
Так і цешыць слых мой, да сябе пазваў.

Рэчка мяне маніць сваёй прахалодай,
На круты на бераг да яе прыйду,
Апушчу ў хвалі цёплыя я ногі
І аб нечым мару, гледзячы ў ваду.

Прапушчу праз пальцы жоўты я пясочак
І далей пакрочу, гэта мой завет.
Буду йсці днём белым, альбо цёмнай ноччу,
Аблячу, абыйду ўвесь радзімы Свет.
25.08.2017 год


Рецензии