Добрай ночы мой край!

Добрай ночы мой край! Хай цябе сам Марфей
У сон сьветлы заўсёды люляе
Калыханку пяе хай уноч салавей
І  той песьняй цябе праслаўляе!

 Ужо паснулі даўно перапёлкі ў жытах
Светлячкі ліхтары патушылі
Толькі крыкне парой недзе жудасна птах
Мо' сава а  мо'  нават і філін

Дыяментамі ззяе раса на траве,
Месяц золата лье без падману
Па лугах ад ракі ціхай хваляй плыве
Кужаль белага, як сон, туману.

Добрай ночы мой край! Хай табе сняцца сны
Толькі мірныя ў месяца ззянні,
Прыгажуняў дачок нараджай, каб сыны
Раслі волаты, як у паданні!


Рецензии