Цацка?

Колькі эмоцый, радасці ад новай цацкі!
Нацешыцца, здаецца, немагчыма ёй.
І потым уразумееш нечакана так, знянацку:
“Награўся ўжо даўно з забаваю сваёй”.
 
А колькі часу было поруч з ёй i побач!
Заўсёды бралі цацку ў мяккі ложак спаць.
Абняўшы моцна так, ёй гаварыць “Дабранач”,
І “Добрай раніцы, прыйшоў ўжо час уставаць”.
 
І на працягу дня бясконцыя размовы,
Сакрэтамі дзяліцца і пра крыуду расказаць.
У гульні такой далёка не карысныя ўмовы,
Заўсёды будзе цацка слухаць і маўчаць.
 
Але, як і заўсёды з цацкамі бывае,
Яны ўсе маюць якасць дакучаць.
І кожная “гульня” тэрмін прыдатнасці бы мае.
І нецікава, як было, ужо з цацкаю гуляць.
 
І ўжо ляжыць, забытая, там недзе, за канапай.
І “Добрай раніцы” гучыць для новай цацкі ўжо зрання.
І выпадкова калі толькі позірк на яе патрапіў,
Падумаеш: “Калісьці з ёй цікавая гульня была…”


Рецензии